Зрабіце Вашу песню асаблівай!

(Данi Арэна i Сара Лайт)

 Кантраст – гэта адзін з найбольш простых і лёгка аглядальных інструментаў аўтара песень.

Многія паспяховыя песні выкарыстоўваюць гэтую тэхніку, і калі Вы валодаеце рознымі шляхамі дасягнення кантрасту, то зможаце выкарыстаць іх у сваіх кампазіцыях. Кантраст дапамагае кожнай частцы (секцыі) Вашай песні гучаць асобна ад усіх іншых частак. Ёсць два асноўных шляхі, як Вы можаце гэта зрабіць – праз музыку і тэкст (лірыку).

Стварэнне музычнага кантрасту:

 МЕЛАДЫЧНА. Паспрабуйце зрабіць мелодыю ў прыпеве вышэйшай, чым у куплеце. Добрая практыка пісаць прыпеў у найвышэйшай дасягальнай Вамі зоне голасу – гэта дае Вам прастору, каб праспяваць куплет ніжэй.

РЫТМІЧНА. Калі дамінуючы рытм куплету чацвёртыя ноты – паспрабуйце зрабіць прыпеў восьмымі. Калі Вы займаецеся толькі тэкстам, Вы можаце зрабіць рытмічны кантраст у самім тэксце. Добры прыклад стварэння рытмічнага кантрасту між дзвюма часткамі – песня “Somewhere Over The Rainbow”.

 ГАРМАНІЧНА. Паспрабуйце і змяніце паслядоўнасць акордаў паміж секцыямі. Самы просты спосаб зрабіць гэта – свядома выкарыстоўваць розныя акорды для пачатку кожнай часткі (секцыі). Напрыклад, калі куплет пачынаецца з G, паспрабуйце пачаць прыпеў з С.

Стварэнне кантрасту ў тэксце

 ШАБЛОН РЫФМЫ. Змяніце шаблон ці месцазнаходжанне рыфмаў у прыпеве і куплеце. Напрыклад, у Вашым куплеце рыфмавы шаблон А-В-А-В.

 A - The sky above is blue

B - The ground below is green

A - When I look at you    

B - It's the prettiest sight I've ever seen

 Можаце паспрабаваць выкарыстаць шаблон А-А-В-В у прыпеве. Але памятайце – калі Вы заклалі пэўны шаблон у куплеце, ён павінен выкарыстоўвацца ва ўсіх куплетах. Тое ж самае тычыцца прыпеву.

 ГУЧАННЕ РЫФМАЎ. Вар’юйце першасныя ўдарныя гукі рыфмаў на працягу песні. Напрыклад, калі Вы выкарысталі падвойную рыфму на -нне ў першых (каханне/блуканне) двух радках, скарыстайце іншы гук рыфмы у наступных двух радках (шукаць/гукаць).

 РЫТМ. Мяняйце рытміку слоў паміж секцыямі. Калі ў Вас у куплеце доўгія шматскладовыя радкі, Вы можаце скарыстаць у прыпеве кароткія маласкладовыя радкі. Гэта аўтаматычна створыць кантраст (канечне, калі музыка “падагнаная” да словаў).

 “УДАРНЫ” ЗАЙМЕННІК. Калі Вы ў куплеце кажаце ў асноўным пра “Я”, паспрабуйце ў куплеце звярнуць увагу на “Ты”.

 Неабавязкова выкарыстоўваць усе тыпы кантрасту ў кожнай песні, але паспрабуйце ўключыць  хаця б адзін тып музычнага і адзін тып лірычнага кантрасту. Гэта правераны часам метад, які дапамагае падтрымліваць інтарэс слухача да песні.

 Да сустрэчы ў хіт-парадзе. Дані і Сара.                                                    Пераклаў А. Бананаў

 
Hosted by uCoz